Былы кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі мае намер прыкладна на паўгода адыйсці ад актыўнай працы. Цягам гэтага часу экс-прэм’ер, які мае праблемы з цукровым дыябэтам, хоча паправіць сваё здароўе і адпачыць.

Пра гэта стала вядома з крыніцы, блізкай да былога прэм’ера.

Гэта ж крыніца цвердзіць, што

найбольш верагодным працягам працы Сяргея Сідорскага стане месца амбасадара Беларусі ў Кітаі.

Як ужо паведамлялася, Анатоль Тозік, які займаў гэтую пасаду, прызначаны віцэ-прэм’ерам.

Сяргей Сідорскі быў пятым кіраўніком беларускага ўрада пры Аляксандры Лукашэнку (з ліпеня 2003 г.).

Раней урад ачольвалі Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі.

Пяць дзён таму Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага, ужо шостага, прэм’ера — Міхаіла Мясніковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?