Як стала вядома «Нашай Ніве», у панядзелак раніцай Андрэй Дзмітрыеў быў адпушчаны з СІЗА КДБ. Следчыя вырашылі замяніць утрыманне пад вартай на вызваленне пад падпіску аб нявыездзе.

Спадар Дзмітрыеў таксама абавязаўся з’яўляцца на допыты ў КДБ па першым патрабаванні следчых.

У момант, калі мы звязаліся з ім, сп. Дзмітрыеў знаходзіўся ў «Ньюс-кафэ» ў цэнтры беларускай сталіцы і заявіў, што ў бліжэйшыя некалькі гадзін ён не будзе размаўляць з журналістамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?