15-ы дзень галадае ў СІЗА КДБэкс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. І спыняць яе ён не мае намеру, паведамілі «Беларускаму партызану» паплечнікі палітвязня.
Паводле іх словаў, палітык не выстаўляў ніякіх патрабаванняў, бо сэнс галадоўкі зразумелы і без таго — ён патрабуе адмены вынікаў выбараў.
Адвакат Таццяна Станкевіч бачыла свайго падабароннага толькі падчас прад’яўлення абвінавачвання.





