Вось што напісаў у «Нашу Ніву» адзін з чытачоў: «Сегодня позвонили из ГУВД и спросили, был ли я на площади 19-го? После моего утвердительного ответа попросили прийти завтра в участок».

А вось што піша другі чалавек: «Толькі што патэлефанавалі маёй сяброўцы нібыта з «отдела по борьбе с організованной преступностью» й запрасілі на размову. На пытанне, на якую тэму будзе ісці гаворка, адказалі, што цікавяцца, «почему ваш мобільный телефон в определенное время был в опеределенном месте». Мяркую, што па справе Плошчы. Сяброўка карыстаецца тэлефонам МТС».

Імаверна, удзельнікаў Плошчы пачынаюць цягаць на допыты. Тое самае адбывалася пры расследаванні выбуху на канцэрце 3 Ліпеня ў 2008-м. Тады шматлікія допыты, гутаркі, а таксама затрыманні выкарыстоўваліся як інструмент застрашвання грамадства. Як вядома, вінаватых у тым выбуху так і не выявілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?