Следчым аддзелам пракуратуры Мінска распачата справа на падставе ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якое мела вынікам смерць) у дачыненні да 35-гадовага грамадзяніна Расіі.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў, раней судзімы за хуліганства расіянін падазраецца ў збіванні сваёй сужыцелькі, у выніку якога яна памерла. Злачынства было ўчынена ў кватэры дома на вуліцы Пляханава ў Ленінскім раёне.

31 снежня мужчына вярнуўся з працы ў наёмную кватэру, учыніў скандал і збіў сужыцельку, якая была моцна п’яная і не прыгатавала навагоднюю вячэру, хаця грошы на прадукты ён даў ёй загадзя. Потым яны ўсё-такі арганізавалі стол, адсвяткавалі Новы год. 1 студзеня мужчына купіў па просьбе сяброўкі садавіну, і яны працягвалі святкаваць. Калі 2 студзеня мужчына клаўся спаць, жанчына драмала ў крэсле. А ў 2 гадзіны ночы 3 студзеня, прачнуўшыся, ён знайшоў яе мёртвай.

Згодна з заключэннем экспертаў, смерць наступіла ў выніку закрытай тупой траўмы грудной клеткі, шматлікіх пераломаў рэбраў і грудзіны.

Падазроны затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?