Адміністрацыя Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў намагаецца скампрамэтаваць старшыню заводзкай суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіла Кавалькова. Сёньня мы атрымалі з Бабруйску фатакопіі саматужных плякатаў, з дапамогай якіх мясцовыя ідэолягі спрабуюць ганьбіць удзельніка акцыі пратэсту на Плошчы незалежнасьці 19 снежня Міхаіла Кавалькова.

Але, як сьцьвярджае Міхаіл Кавалькоў, сваёй мэты кіраўніцтва прадпрыемства не дасягнула. Кажа, што калегі, даведаўшыся пра тое, што ён быў на плошчы, падыходзяць, цікавяцца, што там было. Выказваюць словы падтрымкі. А нехта нават дапісаў на плякаце: «Слава герою».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?