Сёння ў аддзяленні афтальмалогіі Мінскай трэцяй гарадской клінічнай бальніцы па прычыне адслаення сятчаткі правага вока праапераваны бацька Ірыны Халіп кінадраматург Уладзімір Халіп.

У інтэрв’ю БелаПАН ён паведаміў, што праблемы са зрокам пачаліся 20 снежня, пасля перанесенага стрэсу і ў сувязі з падзеямі 19 снежня ў Мінску. Тады ягоная дачка Ірына і яе муж экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў былі затрыманыя і адпраўленыя ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?