Таццяна Севярынец, маці палітвязня Паўла Севярынца, звярнулася да незалежных сродкаў масавай інфармацыі з просьбай распаўсюдзіць падрыхтаваны для выступу ў польскім парламенце ў Варшаве тэкст прамовы пра сітуацыю ў Беларусі.
Нагадаем, увечары 12 студзеня спецслужбы адабралі ў Таццяны Севярынец пашпарт, каб перашкодзіць ейнай паездке ў Варшаву.
«Паважанае спадарства! Ужо 16 гадоў, як Беларусь ператворана ў паліцэйскую дзяржаву з дыктатарскім рэжымам.
Ні адзін з нас ні ў чым ня можа быць упэўнены. Да кожнага з нас у кожную хвіліну могуць прыйсці з ператрусам ці позвай на допыт, схапіць на вуліцы і закінуць у аўтазак, нягледзячы ні на стан здароўя, ні на асабістыя планы, ні на дзяцей, ні на ўзрост.
Менавіта такім чынам мой сын, Севярынец Павал Канстанцінавіч, у ноч на
Сведчу перад міжнароднай супольнасцю, што ўсе звесткі, якія распаўсюджваюцца з афіцыйных сродкаў інфармацыі пра добрыя ўмовы ўтрымання зняволеных грамадзянаў, у тым ліку і майго сына, не адпавядаюць рэчаіснасці.Лісты ні да іх, ні ад іх не даходзяць, адвакаты не маюць магчымасці з імі сустракацца, беспадстаўна абмяжоўваецца пералік прадуктаў харчавання, дазволеных для перадачаў, не дазваляюцца сустрэчы з роднымі.
Падобным чынам і я была затрымана за гадзіну да адыходу цягніка ў Варшаву, дзе меркавала ўзяць удзел у паседжанні польскага Сейму з выступам аб сапраўдным становішчы з правамі чалавека ў Беларусі.
Заклікаю міжнародную супольнасьць зрабіць усе магчымыя захады для таго, каб сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі змянілася, і адпавядала міжнародным стандартам дэмакратычнага грамадства!»





