Пра гэта паведаміў "НН" прадстаўнік тэлеканала "Белсат" Міхась Янчук. Нагадаем, сёння супрацоўнікі КДБ прыйшлі з ператрусам да журналісткі «Белсату» Ірыны Чарняўкі. Спецслужбісты абшукалі кватэру Ірынінай сястры на Партызанскім праспекце ў Мінску — там журналістка спыняецца, калі прыяжджае з Гродна. Пра тое, што яе вязуць на допыт, І.Чарняўка паведаміла калегам праз смс. З КДБ журналістка вярнулася толькі пасля 20-й гадзіны. Яе дапыталі ў якасці сведкі па справе аб "масавых беспарадках" і ўзялі падпіску пра неразгалошванне.

М.Янчук лічыць, што адбываецца банальнае запалохванне незалежных журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?