Заява Камітэту міністраў Рады Эўропы пацьвярджае «неабходнасьць далейшага ўзаемадзеяньня з нашымі партнэрамі для фармаваньня дасьведчанага пункту гледжаньня на падзеі, якія адбыліся ў Менску».Пра гэта заявіў
Ён таксама падкрэсьліў, што пазыцыя і дзеяньні беларускага боку «цалкам вызначаюцца патрабаваньнямі закону і прававымі нормамі, якія адпавядаюць агульнапрынятай сусьветнай практыцы».
У той жа час Савіных ня стаў камэнтаваць дэбаты па Беларусі, якія прайшлі 12 студзеня ў Эўрапарлямэнце і прынятую па іх выніках рэзалюцыю. «Мы ўважліва сочым за гэтым працэсам. Пазыцыя Рэспублікі Беларусь будзе агучана пасьля прыняцьця канчатковага рашэньня нашымі партнэрамі», — сказаў
Як раней паведамлялася, Камітэт міністраў Рады Эўропы 12 студзеня заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзыдэнты на
«Камітэт міністраў просіць беларускія ўлады прадаставіць дадатковую інфармацыю аб тым, на якой падставе кандыдаты ў прэзыдэнты, журналісты і праваабаронцы былі арыштаваныя ўсьлед за выбарамі.Яны павінны быць неадкладна вызваленыя, а захаваньне іх чалавечых правоў павінна быць гарантавана, — гаворыцца ў заяве.- Палітычныя свабоды павінны паважацца ў поўнай меры».
Камітэт міністраў заявіў, што «працягне падтрымліваць усталяваньне больш цесных адносін паміж Рады Эўропы і Беларусьсю толькі на падставе павагі да эўрапейскіх каштоўнасьцяў і прынцыпаў».





