Нацбанк накіраваў у камерцыйныя банкі ліст з прапановай знізіць працэнтныя стаўкі па раней выдадзеных крэдытах прадпрыемствам рэальнага сектара,паведамляе агенцтва
«Банкам неабходна прапрацаваць пытанне аб магчымасці зніжэння працэнтных ставак па крэдытах, раней выдадзеных прадпрыемствам рэальнага сектара эканомікі», — сказана ў лісце, скіраваным у банкі.
Аб прынятых рашэннях НББ просіць паінфармаваць да 14 студзеня.
Па дадзеных НББ, у студзені 2010 года сярэдняя стаўка па новых крэдытах юрыдычным асобам у нацвалюце склала 19,4% гадавых, знізіўшыся да 11,5% гадавых у лістападзе мінулага года. Стаўкі па новых валютных крэдытах юрыдычным асобам зменшыліся да 8,6% у лістападзе з 11,6% гадавых у студзені 2010 года.





