Амбасадар Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоў на пасяджэнні камісіі Сейма Латвіі па замежных справах выказаў свае версіі наконт разгону мітынгу ў Мінску 19 снежня, паведамляе DELFI.

На яго думку, падзеі на плошчы Незалежнасці маглі быць вынікам правакацыі з боку Расіі.

Іншая версія — супярэчнасці ў беларускай палітычнай эліце паміж памяркоўнай групай пад кіраўніцтвам кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Макея і сілавымі структурамі.

Не выключае Папкоў і таго, што «ў Лукашэнкі не вытрымалі нервы».

Кажучы пра рэакцыю Еўрасаюза, дыпламат назваў неэфектыўным інструмент увядзення эканамічных санкцый. Ён лічыць, што варта паспрабаваць дэмакратызаваць беларускае грамадства пры дапамозе палягчэння візавага рэжыму і магчымасцяў для атрымання адукацыі.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы» з дыпламатычных крыніц у Брусэлі, тое самае цвердзіў міністр Мартынаў на сустрэчах з еўрапейскімі калегамі. Гэта можа сведчыць, што перад імі стаяла задача любой цаной аслабіць немінучыя санкцыі.
Вось і палохалі Расіяй.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?