Фота А.Пілецкі.

Фота А.Пілецкі.

«СБ. Беларусь сегодня» ў нумары ад 14 студзеня пачала друкаваць абяцаны «кампрамат» на беларускую апазіцыю. Нагадаем, такое даручэнне на прэс-канферэнцыі 20 снежня мінулага года даў кіраўнік дзяржавы.

Першая частка гэтага матэрыялу мае назву «За кулисами одного заговора. Переданные по указанию Главы государства для опубликования в «СБ» рассекреченные документы о событиях 19 декабря».

Вытрымкі з дакументаў прысвечаны пераважна стварэнню, фінансаванню і дзейнасці кампаніі «Гавары праўду».

Іншыя палітычныя сілы там асвятляюцца значна менш. Аўтарамі публікацыі падкрэсліваецца, што за шэрагам апазіцыйных структараў стаялі заходнія дзяржавы і нават спецслужбы, якія паставілі задачу «змяніць уладу ў краіне».

Варта адзначыць, што сярод «аператыўных матэрыялаў» прысутнічае і «фрагмент электроннай перапіскі па сістэме «Скайп».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?