Кіраўніка найбуйнейшага банка краіны — «Беларусбанка» — Надзею Ермакову вывелі з складу праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

Нагадаем, што менавіта Надзея Ермакова ў кастрычніку мінулага года зладзіла перапалох, заявіўшы, што фіксуецца рэзкі адток рублёвых укладаў з банкаўскай сістэмы краіны, і гэта сур’ёзна падагрэла валютны ажыятаж. Ермакову нават вымушаныя былі абвяргаць прадстаўнікі Нацыянальнага банка.

Тым не менш рашэнне вывесці кіраўніка «Беларусбанка» са складу праўлення Нацыянальнага банка не звязана з нейкімі крыўдамі або «інтрыгамі» супраць зямлячкі Аляксандра Лукашэнкі. У адпаведнасці з новай канцэпцыяй кіравання банкаўскай сістэмай, у кіраўніцтве Нацбанка наогул не будзе старонніх людзей, нават прадстаўнікоў урада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?