Бурмістр Цэнтральнага раёна Варшавы ўручыў беларусам ключы ад новай сядзібы сайту «Хартыя’97», паведаміў журналіст Дзмітры Гурневіч у сацыяльных сетках.

Нагадаем, учора на канферэнцыі «Ваеннае становішча ў Беларусі. Як гэта здарылася і што далей?» у Варшаве было аб’вешчана, што для сядзібы сайту «Хартыя’97» вылучаныя грошы. Цяпер рэдакцыя зможа працаваць з Варшавы.

Большая частка супрацоўнікаў была затрыманая адразу пасля падзеяў 19 снежня. Рэдактар сайту Наталля Радзіна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?