Амэрыканскі сэнатар Рычард Дурбін, які знаходзіцца ў Менску, сустрэўся са сваякамі вязьняў СІЗА КДБ, падазраваных у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня.

У сустрэчы бралі ўдзел жонка экс-кандыдата Алеся Міхалевіча Мілана, маці экс-кандыдата Андрэя Саньнікава, маці журналісткі Ірыны Халіп і жонка старшыні АГП Анатоля Лябедзькі.

Сустрэча праходзіла ў амбасадзе ЗША ў Менску.

Паводле Міланы Міхалевіч, сваякі перадалі зварот, які раней быў распаўсюджаны ад імя сваякоў арыштаваных, і распавялі пра сытуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?