Шэф-рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлану Калінкіну выклікалі на допыт у КДБ.

Цяпер яе тэлефон не адказвае.

Паводле галоўнага рэдактара газэты Ёсіфа Сярэдзіча, Калінкінай прывезьлі позву, і журналістка адразу накіравалася ў КДБ.

13 студзеня на допыт у КДБ выклікалі карэспандэнтку газэты Марыну Коктыш.

Яшчэ раней на допыце ў КДБ быў Ёсіф Сярэдзіч. Ён адзначае, што допыты праводзяцца ў рамках справы аб масавых беспарадках — «усе 9 з паловай мільёнаў грамадзянаў цяпер павінны прайсьці праз гэта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?