Пытанне аб тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі абмяркоўваўся на сустрэчы «тройкі ЕС» — Беларусь у ліпені 2009 года. Пра гэта сведчыць дэпеша місіі Злучаных Штатаў Амерыкі ў ЕС, апублікаваная сайтам WikiLeaks 13 студзеня.
Сустрэча адбылася ў Брусэлі 28 ліпеня 2009. У ёй узялі ўдзел еўракамісар па замежных сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта
Па выніках сустрэчы спадарыня
Яна паказала, што ў сваіх адносінах ЕЗ і Беларусь «падышлі да скрыжавання і ў агульных інтарэсах надаць ім новы імпульс». Еўразвяз жа «гатовы падтрымаць Беларусь, калі яна прадэманструе сур’ёзны рух у бок дэмакратыі і асноўных правоў і свабодаў».
Карл Більт заявіў, што на сустрэчы
бакі адкрыта абмеркавалі беларускую палітычную сітуацыю, як «неадпаведную» чаканням ЕС. У прыватнасці, паводле словаў шведскага міністра, абмяркоўвалася становішча ў галіне правоў чалавека: «абмежаванне палітычных свабодаў, праблемы з рэгістрацыяй і працай у арганізацый грамадзянскай супольнасці і палітычных партый, а таксама пытанне прымянення ў Беларусі смяротнага пакарання».
«Беларускія ўлады могуць і ў прынцыпе павінны зрабіць больш для ўмацавання адносінаў з ЕС», — заявіў Більт, адзначыўшы, што Эўразьвяз «бачыць гатоўнасць Беларусі развіваць цеснае партнёрства з ЕС».
Як вынікае з апублікаванай WikiLeaks дэпешы амерыканскай місіі ў ЕС ад 30 ліпеня 2009, на сустрэчы тройкі таксама абмяркоўвалася пытанне аб статусе Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Сустрэча паказала, «што хоць абодва бакі прызнаюць неабходнасць развіваць адносіны, яна таксама пацвердзіла адрозненні ў іх узаемных чаканнях», адзначаюць аўтары дэпешы.
Амерыканскія дыпламаты паведамляюць свайму ўраду, што
Аднак прысутны на сустрэчы Більт, які таксама выказаў надзею на прагрэс у адносінах,
«не пакінуў у Мартынава сумневаў (спасылаючыся на рэгіёны, якія адкалоліся ад Грузіі) адносна «важнасці, якую мы надаем прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці».
Масква прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года, пасля ўзброенага канфлікту з Грузіяй.
Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад расейскімі журналістамі 1 кастрычніка 2010 года, задаў рытарычнае пытанне: «Можа быць, для Расеі і не трэба, каб мы прызналі незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі?»
«Зыходзячы з адносін Беларусі і Расеі, вядома, мы павінны былі прызнаць Асецію і Абхазію. Як бы тое ні было, мы саюзнікі. Мы гатовыя былі гэта зрабіць», — сказаў Лукашэнка. Ён паведаміў, што ў Беларусь прыязджаў «буйны заходні палітык», які цікавіўся, ці прызнае Беларусь Абхазію і Паўднёвую Асецію. «Ён мне выклаў той спектр адносін, якія складуцца ў нас з ЕС і ЗША. І праз нейкі час я зразумеў, што так гэта і было б», — прызнаўся Лукашэнка.
«Са спісам бедаў і няшчасцяў, якія могуць абрынуцца на Беларусь, я сустрэўся з Мядзведзевым у Сочы», — паведаміў Лукашэнка. Паводле яго слоў, ён спытаў Мядзведзева, ці гатовы той «падзяліць гэтыя беды і падставіць плячо».
«Яго адказ быў: „Не трэба гандлявацца, гэта адна тэма, а гэта — іншая“, — сказаў Лукашэнка. — Калі гэта так, то працягу гутарка не мае».





