МЗС Польшчы назваў «драматычнымі, прапагандысцкімі, набліжанымі да абсурду намаганнямі» заявы газеты «Советская Белоруссія» аб змове польскіх і нямецкіх спэцслужбаў, якія прывялі да поствыбарчых падзей 19 снежня ў Мінску.

«Гаварыць пра змову проста абсурдна. Адкуль узяцца змове, калі міністр Радаслаў Сікорскі сустрэўся з усімі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Беларусі: Лукашэнкам, Някляевым і іншымі кандыдатамі», — сказаў прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Басацкі 14 студзеня журналістам у Мадрыдзе. Ён падкрэсліў, што Польшча мае намер па дыпламатычных каналах «выказаць цвёрды і катэгарычны пратэст гэтай беспрэцэдэнтнага і абсурднага нападу ў прэсе».

Каментуючы гэтую публікацыю ў беларускай газеце, польскае ўплывовае выданне Rzeczpospolita адзначае, што, «у цэлым, пазітыўным з’яўляецца той факт, што Лукашэнку патрэбныя нейкія тэорыі змовы». «Гэта з’яўляецца пацвярджэннем таго, што ён не адчувае рашучай падтрымкі з боку свайго народа. Гэта значыць, яго прыбілі сапраўдныя вынікі выбараў 19 снежня», — піша газета. Rzeczpospolita таксама знаходзіць вельмі займальным той факт, што «толькі цяпер стала вядома, што галоўны апанент Лукашэнкі Уладзімір Някляеў быў на ланцужку Берліна і Варшавы, бо да выбараў ён быў прадстаўлены ў якасці чалавека Масквы. Ды яшчэ быў збіты КДБ менавіта як прарасейскі кандыдат».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?