Як расійцу мне сорамна за лакуны ў рапарце МАК, — прызнаўся ў размове з журналістам «Газеты Выборчай» Аляксандр Карончык, супрацоўнік смаленскага аэрапорта «Северный», былы пілот ваенных знішчальнікаў.

Аляксандр Карончык

Аляксандр Карончык

Карончык лічыць: добра, што польская камісія па расследаванні катастрофы абнародавала сваю версію пра апошнія секунды палёту прэзідэнцкага Ту-154. І вельмі добра, што звярнула ўвагу на той факт, што смаленская вышка да апошняй хвіліны пацвярджала, што самалёт ляціць правільна, хоць гэта было не так. Траекторыя адхілення сягала некалькіх дзясяткаў метраў.

— Дыспетчары мусілі абавязкова папярэдзіць пра гэта экіпаж. Тое, што гэта не было зроблена, — найвялікшая памылка супрауоўнікаў аэрапорта, — заўважае былы расійскі пілот.

Не ведаю, ці магла б вышка перадухіліць катастрофу, але разбор фактаў і памылак мусіў быць змешчаны ў дакументах, дзе аднаўляюцца дэталі катастрофы 10 траўня.
Як расійцу мне сорамна, што ў рапарце МАК гэтага разбору няма, кажа Аляксандр Карончык.

Лётчык, аднак заўважыў, што прыборы ў смаленскім аэрапорце «вельмі недакладныя», а цягам апошняй фазы палёту Ту-154 дыспетчары вялі яго «практычна ўсляпую». На думку Карончыка,

на апошніх хвілінах палёту дыспетчары лічылі за лепшае маўчаць, бо любая іхная каманда магла б потым быць выкарыстаная супраць іх.

— Гэта, на жаль, найбольш распаўсюджаны спосаб пазбегнуць адказнасці ў экстрэмальных сітуацыях — падкрэслівае супрацоўнік смаленкага аэрапорта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?