Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, месцамі, а па Брэсцкай вобласці на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. Ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе месцамі туман. На дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–7°С, днём мінус 3 — плюс 1°С.

У Мінску 20 студзеня воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–4°С, днём 0 — мінус 2°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 21 студзеня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 7°С, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 10°С. 22 студзеня месцамі кароткачасовы снег, слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2–9°С, ноччу пры праясненнях да мінус 13°С.

У Мінску 21 студзеня воблачна з праясненнямі, кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–6°С, днём мінус 2–4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?