Сёння ў Мінску пры ўдзеле дзяржаўных тэлеканалаў прайшла рэпетыцыя інаўгурацыі прэзідэнта Беларусі.
Па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці ў суправаджэнні матацыклістаў ганаровага эскорту да месца цырымоніі накіраваўся картэж прэзідэнта.
Нагадаем, як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 21 студзеня і пройдзе ў Палацы Рэспублікі.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ