Фестываль незалежнага кіно Sundance, які праходзіць у амерыканскім штаце Юта, назваў найлепшым мастацкім фільмам 2010 года любоўную гісторыю «Як вар’ят» (Like Crazy) Дрэйка Дорэмаса.

Стужка расказвае пра каханне амерыканкі і ангельца, якія вырашылі расстацца, каб выпрабаваць свае пачуцці. Праца 27-гадовага рэжысёра ўжо другі раз прадстаўленая ў спісе найлепшых карцін фестывалю. У мінулым годзе ён дэбютаваў з чорнай камедыяй «Спрынцоўка» (Douchebag). Амерыканец сцвярджае, што здымае фільмы з 16 гадоў і ў сваёй працы хацеў расказаць пра каханне «да магілы».

У дакументальным жанры першае месца заваяваў фільм «Як памерці ў Арэгоне» (How to Die in Oregon) Пітэра Рычардсана, які выклікаў раней неадназначную рэакцыю, бо паказаў самагубства жанчыны, якая звяла рахункі з жыццём, прыняўшы смяротную дозу снатворнага.

Кінафестываль Sundance штогод адбірае на конкурс 200 мастацкіх і дакументальных стужак прыкладна з 9 тысяч прадстаўленых працаў. Арганізатар кінафестывалю — Sundance-інстытут, аснаваны ў 1981 годзе акторам Робертам Рэдфардам і групай ягоных паплечнікаў для развіцця незалежнага амерыканскага кіно.

Кінафестываль названы ў гонар сыгранага Робертам Рэдфардам героя фільма «Буч Кэсiдзi і Сандэнс Кід».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?