паведамілі ва ўпраўленні агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі.

У 2011 годзе прыём у гімназіі будзе праводзіцца на конкурснай аснове — па выніках уступных іспытаў па трох вучэбных прадметах: матэматыцы, рускай і беларускай мовах. Залічэнне пройдзе па выніках адзнак, атрыманых на ўступных іспытах, і гадавых адзнак за 4-ты клас па прадметах, па якіх праводзіліся ўступныя іспыты. Такім чынам, цяпер абітурыент максімальна зможа набраць 60 балаў.

Раней залічэнне ў гімназіі праводзілася толькі па трох адзнаках, атрыманых на ўступных іспытах.

Акрамя таго, заданне для ўступных іспытаў цяпер будзе рыхтаваць Мінадукацыі. Раней заданні рыхтаваліся спецыялістамі ўпраўленняў адукацыі аблвыканкамаў і камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама. Плануецца, што зборнікі заданняў будуць складзены да сакавіка 2011 года.

Чакаецца, што кантрольныя лічбы прыёму ў гімназіі будуць зацверджаны на пасяджэннях выканкамаў да 10 красавіка. Прыём у гімназіі сёлета пройдзе з 1 па 10 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?