Генадзь Гатоўчыц шукае новую працу.
Выкладчыка дысцыпліны «Майстэрства акцёра» адной са сталічных школ звольнілі за ўдзел у падзеях 19 снежня. Пасля дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту Генадзя Гатоўчыца спрабавалі звольніць за прагулы. Не атрымалася. Тады пазбавіліся ад непажаданага настаўніка па артыкуле «за амаральныя паводзіны, не сумяшчальныя з працай настаўніка».
Сп. Гатоўчыц не адзіны каго пазбавілі працы па палітычных матывах. Ужо вядомыя каля двух дзясяткаў падобных выпадкаў.