У пятніцу ў Сірыі рыхтуюцца антыўрадавыя выступы па аналогіі з падзеямі ў Егіпце, якія атрымалі назву «Дзень гневу». У групе ў сацыяльнай сетцы Facebook, якая заклікае да пратэстаў, налічваецца больш за 6 тыс. удзельнікаў.
Прэзідэнт Сірыі Башар Асад заявіў у інтэрв’ю The Wall Street Journal, што арабскі свет пасля падзей у Тунісе і Егіпце ўступіў у «новую эру», але паабяцаў не дапусціць беспарадкаў у сваёй краіне.

Магчымасці сацыяльных сетак у Сірыі моцна абмежаваныя, карыстальнікі Facebook не могуць мець зносіны ў чаце і выходзіць у сацыяльную сетку з мабільных тэлефонаў. Але многія сірыйцы абыходзяць забароны.

Роля сацыяльных сетак падчас падзей у Тунісе і Егіпце для каардынацыі дзеянняў пратэстоўцаў неаднаразова падкрэслівалася экспертамі.

Цяпер у Сірыі менавіта праз Facebook плануецца антыўрадавая акцыя 4 лютага супраць урада Башара Асада.

Прэзідэнт Сірыі даў інтэрв’ю амерыканскаму выданню, падчас якога расказаў, што яго краіне не пагражаюць падзеі, якія адбыліся ў Тунісе і Егіпце.

«Калі вы хочаце пагаварыць пра Туніс і Егіпет, то мы жывем за межамі гэтых краін, мы не тунісцы і не егіпцяне», — сказаў Башар Асад.

Прэзідэнт Сірыі падкрэсліў, што для перадухілення незадаволенасці насельніцтва неабходна рэфармаваць жыццё грамадства, што і робіцца ў краіне.

«Павінныя быць рознага кшталту змены: палітычныя, эканамічныя і адміністрацыйныя. Гэта змены, якія нам патрэбныя», — сказаў Асад.

У Сірыі з 1963 года кіруе партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння (БААС). У 1973 годзе да ўлады прыйшоў Хафез Асад, які нязменна знаходзіўся ля ўлады да 2000 года. Пасля яго смерці прэзідэнтам краіны стаў ягоны сын Башар Асад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?