З0 студзеня падчас матча чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама-Мінск» — ЦСКА прайшла дабрачынная акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы з анкалагічнымі захворваннямі.

У фае «Мінск-Арэны» стаялі спецыяльныя скрыні для збору ахвяраванняў, у якія заўзятары — а, нагадаем, гульня прайшла пры аншлагу (15 576 гледачоў) — маглі кінуць ахвяраванні. Побач стаялі спецыяльныя сцюарды, якія тлумачылі мэты акцыі.

Таксама на ахвяраванні пайшла і частка сродкаў, выручаных ад продажу квіткоў.

Такім чынам падчас акцыі былі сабраныя 16 мільёнаў рублёў, з іх каля 1 млн 800 тыс. складае ўнёсак заўзятараў, 4 млн 200 тыс. — каманды і трэнерскага штаба мінчукоў і 10 млн рублёў — клуба ХК «Дынама-Мінск», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Сродкі будуць пераведзеныя на рахунак «Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?