У ноч з пятніцы на суботу недалёка ад камвольнага камбіната дзве іншамаркі засталіся без колаў.
Спачатку пра крадзеж усіх чатырох колаў у міліцыю паведаміла гаспадыня аўтамашыны «Хонда — Цывік», крыху пазней з падобнай заявай у міліцыю звярнуўся ўладальнік «Аўдзі». У першым выпадку страты ацэненыя ў 1,5 мільёна рублёў, у другім — у 5 мільёнаў.
Аддзелам дазнання папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС па дадзеных фактах
распачатыя крымінальныя справы па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса РБ («Крадзеж»). Праводзіцца ўвесь комплекс
У той жа час у Ленінскім РУУС нагадваюць, што
адзін з дзейсных спосабаў прафілактыкі такіх злачынстваў — абсталяваць мацаванне колаў адмысловымі балтамі з арыгінальным ключом для іх.Такая паслуга параўнальна недарагая (каля 150 тысяч рублёў, у залежнасці ад маркі аўто), ва ўсялякім выпадку, значна таннейшая, чым замена поўнага камплекту колаў.





