Былы «галоўны доктар Крамля» Яўгеній Чазаў расказаў, як яго абвінавачвалі ў забойстве Брэжнева, Андропава і Чарненкі, навошта ездзіць на паляванне і чаму быў кепскім бацькам.
Забойца я ці не забойца? Служу я ў КДБ ці сапраўдны доктар? Хто вы, прафесар Чазаў? Можа,
Я лячыў дзевятнаццаць лідараў пятнаццаці краін свету. Мяне трэба занесці ў Кнігу рэкордаў Гінэса.
Калі я пачаў займацца сэрцам, мы не ведалі яго глыбока. Тады словы «кардыёлаг» і «кардыяхірург» значылі нешта рамантычнае, незвычайнае: выратаванне чалавека. А я быў рамантыкам.
Я зрабіўся камуністам праз маці. І доктарам — праз яе. Яна казала: «Некаторыя нашы камуністычныя прынцыпы супадаюць з хрысціянскімі». Я ёй верыў.
У мяне ў маці, Аляксандры Ільінічны, быў камсамольскі білет пад нумарам два. Яе расстрэльвалі калчакаўцы, і маму выцягнуў з ямы ляснік на тайговым займішчы, калі ўбачыў, што яна варушыцца. Дык вось, яна ніколі не атрымлівала нават талонаў у сталоўку, хоць была ў партыі з 1923 года. Трох яе братоў пры Сталіне расстралялі. Яна ніколі нічога не прасіла.
У трыццаць гадоў мяне выключылі з партыі за амаральныя паводзіны — за тое, што я жыў са сваёй другой жонкай Лідзіяй у грамадзянскім шлюбе. Яшчэ праз дваццаць гадоў мяне зрабілі чальцом прэзідыума ЦК КПСС. Такое жыццё.
Мне жанчыны ўсё жыццё сустракаліся незвычайныя. Дастаткова сказаць, што першая мая жонка — акадэмік, а другая — прафесар.
Я памятаю выдатна той дзень, калі я папрасіў двух сваіх супрацоўнікаў — доктара Мікалаева і доктара Глазунова — увесці мне эксперыментальны трамбалітык фібраналезім.Пра тое, што прэпарат растварае тромб, мы ўжо ведалі. Трэба было праверыць адно — таксічнасць. Памрэ чалавек ці не. Я застаўся жывы, а потым мы ўвялі гэты прэпарат пацыенту з множным трамбозам. Проста ў сэрца. Гэта было 5 кастрычніка 1961. У гэты дзень на свет з’явілася мая другая дачка. Я быў кепскім бацькам і не паехаў у радзільны дом.
Ад пасады начальніка
Брэжнеў сказаў: «Партыйцаў мала будзе: шэсцьдзесят тысяч найлепшых людзей краіны. Зрабі для іх найлепшую ахову здароўя ў свеце». Разведкі трох краін бегалі за нашымі паперамі, спрабуючы высветліць, як мы будуем сістэму. Там была створаная ўнікальная сістэма дыспансерызацыі, ранняй прафілактыкі і дыягностыкі. За гэта я ў 1975 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію. Калі ўрад узначаліў Гарбачоў, ён прасіў мяне перанесці гэтую сістэму на ўсю краіну. Я адказаў: «Гэта нерэальна. У вас грошай не хопіць, таварыш прэзідэнт. Вы не пацягнеце».
У нашай краіне першы камп’ютарны тамограф з’явіўся так: у Касыгіна было субарахнаідальнае кровазліццё ў мозг. Ён страціў прытомнасць, але мы яго выцягнулі. У той час першыя камп’ютарныя тамографы з’явіліся ў Англіі. Я сказаў: «Вось калі б быў у нас тамограф, мы б усё значна хутчэй высветлілі». Касыгін сказаў: «Купім два. Адзін — у ЦКБ, другі — у Інстытут неўралогіі».
Да канца сямідзясятых гадоў у нас наогул не было стаматалогіі. Зубы рвалі ўжывую. Потым пачалася эпапея з шапалявасцю Брэжнева. Я сцвярджаў, што ўсе яго праблемы ў галаве. Ён спрачаўся: «Давай мне добрага стаматолага! Нашых няма — вязі з Германіі». Патэлефанавалі нашаму паслу ў Германіі. Ён знайшоў двух буйных спецыялістаў і сказаў мне: «Ты толькі іх на паляванне звазі, яны ўсё аддадуць». Немцы прыехалі са сваімі матэрыяламі, са сваімі метадамі, з імі працаваў дырэктар Інстытута стаматалогіі, Рыбакоў, і зубы пачалі лячыць. Спачатку Брэжневу, потым — астатнім.
Усе яго праблемы з маўленнем былі таму, што Брэжнеў ужываў зашмат снатворнага — нембуталу. У гэтай хваробы ёсць назва: таксаманія. Раней усе аналагічныя прэпараты былі паршывыя і выклікалі мазжачковыя змены, да таго ж паскаралі старэнне.
Я ніколі не думаў, каго я лячу. Усе для мяне былі хворыя.У некаторых выпадках мне гэта шкодзіла.
Мяне трываць не мог Суслаў. Але трываў. А чаго, доктар я быццам бы добры. Я яму казаў: «Дык ідзіце вы куды падалей!»
У часы Андропава забаранялі Высоцкага, а ў яго былі ўсе яго запісы. Ён іх трымаў для сябе. Ніхто ніколі не чуў у яго дома Высоцкага, але мы прыязджалі да яго ў суботы ў сакрэтную кватэру ля Тэатра сатыры, і музыка Высоцкага там была.
Апошнія васямнаццаць гадоў Андропаў пражыў дзякуючы мне. Калі патолагаанатамы яго глядзелі, то сказалі, што пры такім стане арганізму толькі я мог трымаць яго ў працоўным стане.
Міністрам аховы здароўя мяне зрабіў Гарбачоў. Да дзевяностых гадоў мы былі вельмі блізкімі сябрамі, потым разышліся ў меркаваннях. Апошні раз ён тэлефанаваў мне на сямідзесяцігоддзе, роўна 11 гадоў таму. Ён добры чалавек, і гэта ўсё, што я магу сказаць.
Калі здарыўся землятрус у Спітаку, я быў там праз тры гадзіны. Трэба было вырашаць, што рабіць з дваццаццю адной тысячай трупаў. Я прывык, я доктар, я бачыў усё. Але я памятаю, калі мы прыляцелі ў Ленінакан, каб арганізаваць там экстраныя шпіталі і трупярні… Там цямнела рана. Я іду па вуліцы і ў адным з вокнаў бачу жаночыя ногі, прыціснутыя бэлькай. Яна, мабыць, хацела выскачыць, звесіўшы ногі і тут — звалілася. Маладая. Жывая яшчэ. На дзявятым месяцы цяжарнасці.
Нам з маім амерыканскім сябрам, доктарам Берні Лаўнам (сузаснавальнікам руху «Дактары свету за перадухіленне ядзернай вайны») уручалі залаты медаль Нобелеўскай прэміі міру. Перад гэтым была
У 1983 годзе я адным патронам забіў двух ласёў. Ласі стаялі побач. Куля прайшла праз тулава аднаго і ўвайшла ў іншага. У гэтым годзе ў Смаленскай вобласці я гэтым жа спосабам забіў двух кабаноў.
Думаеце, на паляванне ездзяць дзеля забойства? Так, дзесяць працэнтаў людзей. Астатнія з’язджаюць ад жонкі і непрыемнасцяў.
У 1995 годзе ў «Праўдзе» выйшаў артыкул пра тое, што акадэмік Чазаў — забойца. Ён забіў Брэжнева. Забіў Андропава. Забіў Чарненку. І ўсё гэта з адной мэтай — каб да ўлады прыйшоў Гарбачоў. Я абурыўся. Я ніколі не вырашаў пытанні адзінаасобна, іх вырашаў кансіліум. Я сам жа і ўвёў такую методу. У выніку я папрасіў слова на сесіі Акадэміі медыцынскіх навук і сказаў: «У гэтай аўдыторыі сядзяць шаснаццаць
Сэрца — гэта аснова асноваў. Нават з пашкоджаным мозгам можна жыць. Калі спыняецца сэрца, зрабіць практычна нічога нельга.
Адкуль я ведаю, таленавіты я быў ці не? Але зайздрасць да мяне — была.
Чаму я яшчэ жывы, наогул незразумела.





