Калі.хто-небудзь яшчэ сумняецца, што грэчка — каштоўныя крупы, зірніце на цэннік. Сёння купіць пакет грэчкі можна за 10, 12 і нават 15 тысяч рублёў. Прадаўцы сцвярджаюць, што і гэта яшчэ не мяжа.
Выявілася, што з нядаўняга часу адшукаць папулярную кашу можна не ў кожнай краме.
— Грэчку па старых цэнах усю раскупілі. Чакаем завозу па новай цане, — патлумачыла прадавец крамы «Рублёўскі».
Пры гэтым трэба заўважыць, што
«старыя цэны» таксама цяжка назваць дэмакратычнымі. Па словах прадавачкі, некалькімі дзён таму900-грамовы пакет каштаваў 9600. Колькі будзе каштаваць грэчка новага завозу, у краме пакуль не ведаюць.
І ўсё ж
Як высветлілася, на Камароўскім рынку сітуацыя з грэчкай кардынальна не адрозніваецца. 10–12 тысяч за 800–900 грамаў. Толькі ў адным месцы ўдалося адшукаць крупы «за бясцэнак» — 9500 за
— Гэта кітайская грэчка, таму такая танная, — пераконваў мяне прадавец. — Як правіла, усе гандлююць расійскай. Беларуская ж яшчэ даражэйшая, таму на рынку яе практычна няма. Але і гэтыя цэны будуць расці. Праз тры дні будзем заказваць новую партыю па ўжо новай цане.
Як выявілася, прадавец меў рацыю. У шапіку насупраць грэчка была ўжо з новай партыі і каштавала 12300 (900 г). Прычым таксама першага гатунку, але ўжо расійская.
Побач з ёй красаваліся крупы такой самай фасоўкі, але найвышэйшага гатунку. За 15100!
Праўда, сфатаграфаваць для гісторыі гэты каштоўны ва ўсіх адносінах экзэмпляр мне не дазволілі, запатрабаваўшы дазволу ад адміністрацыі рынку. Перамовы з кіраўніцтвам выніку не прынеслі — фатаграфаваць прылавак не дазволілі.
Чаму інфармацыя пра цэны на грэчку сакрэтная, мне так і не патлумачылі.
Як вядома, праблемы з грэчкай паўсталі яшчэ ў верасні. Спачатку крупа папросту знікла з крамаў, а пасля з’явілася, але ўжо значна даражэйшая. Але 5 тысяч за пакуначак крупы — гэта, як выявілася, былі толькі кветачкі. Цяпер грэчка каштуе ў два разы даражэй і спыняцца на дасягнутым не збіраецца. Так што цяпер дазволіць сабе на сняданак гэтую каштоўную кашку можа далёка не кожны.





