Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці службовых асобаў, якія зазналі санкцыі з боку Еўрасаюза,
паведамляе BBC.
Першае месца займае М'янма — там такіх больш за 400, за ёй ідуць 197 чыноўнікаў з Зімбабвэ.

Як паведамлялася, у панядзелак Еўрасаюз увёў санкцыі супраць амаль 160 службовых асобаў, датычных да задушэння беларускай апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

У спісе неўязных у краіны ЕС акрамя Аляксандра Лукашэнкі — чальцы Цэнтрвыбаркама, міністры сілавога блока, суддзі, супрацоўнікі праваахоўных органаў і журналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?