На нарадзе па пытаннях развіцця малочнай галіны сельскай гаспадаркі Аляксандр Лукашэнка назваў прычыну паўстанняў у Тунісе і Егіпце.
«Два мільярды насельніцтва ў свеце сёння галадаюць. Усе бунты, якія адбываюцца ў свеце, у тым ліку і развітых краінах, сёння пачаліся ў Паўночнай Афрыцы, бо не хапае прадуктаў», — патлумачыў Лукашэнка.





