Раніцай 3 лютага пецярбургскае аддзяленне арганізацыі «Оборона» правяло незвычайную акцыю салідарнасці з беларусамі.Акцыя, якая атрымала назву «Завтрак для Лукашенко», прайшла без затрыманняў, хоць і не спадабалася ахове беларускага консульства.
Удзельнікі акцыі вырашылі накарміць Лукашэнку беларускімі апазіцыянерамі, для чаго прынеслі да дыпламатычнага прадстаўніцтва банкі з тушонкай, якія ў сваю чаргу падпісалі прозвішчамі
Пасля непрацяглых перамоваў удзельнікі акцыі пакінулі «мяса апазіцыянераў» з партрэтам Лукашэнкі (які з невядомымі мэтамі быў пафарбаваны ў чорны колер) ля брамы беларускага консульства і сышлі.
Справаздачу ўдзельніцы акцыі з фатаздымкамі можна паглядзець тут.





