Міністэрства адукацыі ініцыюе эксперымент па замене ўсіх школьных падручнікаў на электронныя планшэты.

Пра гэта паведаміў сёння на паседжанні калегіі Міністэрства адукацыі першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.

Паводле словаў Аляксандра Жука, такі эксперымент можа быць спачатку праведзены ў адной з абласцей Беларусі, а далей быць укаранёным паўсюдна. Аляксандр Жук лічыць, што пілотны праект падтрымаюць усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу. Плануецца, што замест усіх школьных падручнікаў з 1-га па 11-ы клас школьнікі атрымаюць электронны планшэт, у які будзе ўнесеная ўся інфармацыя.

Паводле папярэдніх падлікаў, такая ініцыятыва зэканоміць дзяржаве больш за 20 млрд рублёў.

Акрамя таго, і дзеці, і бацькі перастануць скардзіцца на цяжкі партфель. Першы намеснік міністра адзначыў, што выпуск такіх планшэтаў можа асвоіць беларускае прадпрыемства «Інтэграл».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?