У мястэчку Мерачоўшчына, што каля Косава ў Івацэвіцкім раёне, грамадскасць, улады і дыпламатычныя прадстаўнікі адзначаць сёння265-я ўгодкі з дня нараджэння Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касьцюшкі.
Гісторык з Івацэвічаў Павал Дайлід кажа: штогод
«Традыцыйна сюды прыедуць прадстаўнікі дыпляматычных місій, прадстаўнікі ўлады з вобласьці і раёну. Што адметна, кожны год павялічваецца колькасьць простых людзей, зусім не ангажаваных партыямі, рухамі, якія з навакольных вёсак, суседніх гарадоў прыяжджаюць адзначыць угодкі з дня нараджэньня нашага слаўнага земляка».
Штогод удзел у мерапрыемстве бяруць прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасьці зь Берасьця,кажа намесьніца старшыні берасьцейскай філіі неафіцыйнага Саюзу палякаў Ганна Панішава:
«Мы заўсёды едзем да Касьцюшкі.
Краязнаўца зь Берасьця Ігар Бараноўскі мяркуе, што пакуль асоба Касьцюшкі не ўшаноўваецца на належным узроўні ў нашай краіне:
«Яго сьлед у нашай гісторыі вельмі важны і значны, яго імя сапраўды вартае пашаны. Але калі толькі паглядзець па Берасьці, то можам прасачыць, што нават вуліца імя Касьцюшкі ня ў цэнтры гораду, а недзе ў новабудоўлі, ды няма яму і помніка на цэнтральнай плошчы. На жаль, ня тая пакуль улада, якая ведае прыярытэты гісторыі і належна іх расстаўляе. Імя Касьцюшкі яшчэ недастаткова ўшанавана».
Урачыстасці ў Мерачоўшчыне пачнуцца, а
Мерапрыемства афіцыйна адзначаецца ўжо
***
Тадэвуш Касьцюшка — нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў Амэрыкі. Удзельнічаў у барацьбе за незалежнасьць Паўночнай Амэрыкі ад Вялікай Брытаніі, таксама ўдзельнічаў у Вялікай францускай буржуазнай рэвалюцыі. У 1794 годзе Касьцюшка кіраваў паўстаньнем супраць падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Лёзунг паўстаньня гучаў: «Свабода, еднасьць, незалежнасьць!».
Пры Берасьцейскім аблвыканкаме створаны фонд імя Тадэвуша Касьцюшкі.
У Сяховічах, што ў Жабінкаўскім раёне, знаходзіцца дом, дзе, як даводзяць некаторыя дасьледчыкі, нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка.
Імя Касьцюшкі носяць вуліцы ў Косаве, Івацэвічах, Лідзе і Горадні.
Помнікі Касьцюшку ёсьць у ЗША, Швайцарыі і Францыі.
А ў Аўстраліі ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі названа найвышэйшы пункт кантынэнту — гара на 2 228 мэтраў.





