Родны брат Паўла Тапузідзіса, старшыні праўлення ТАА«Табак-Инвест» і суўладальніка ГЦ «Карона», быў затрыманы па падазрэнні ў падбухторванні да давання буйнога хабару службовым асобам дзяржаўных органаў.
Павел Тапузідзіс уваходзіць у дзясятку самых уплывовых (у сэнсе — набліжаных да ўлады) бізнэсоўцаў Беларусі. Менавіта таму аперацыю па затрыманні яго роднага брата ў МУС ужо ахрысцілі адной з самых складаных і буйных аперацый, праведзеных па лініі супрацьдзеяння карупцыі за апошнія гады.
Трэба адзначыць, што прозвішча Тапузідзіс добра вядомае не толькі буйному бізнэсу Беларусі, але і ўсяму кіраўніцтву краіны.
Павел Тапузідзіс мае дастаткова блізкія адносіны з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і, больш за тое, з’яўляецца яго актыўным прыхільнікам — нават з уласнай ініцыятывы ўдзельнічае ў выбарчых кампаніях.
Напэўна, менавіта таму ва Упраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі катэгарычна адмовіліся даваць
Справа ў тым, што Віталь Тапузідзіс (ён яшчэ часам называе сябе Уладзімірам) вядомы ў праваахоўных органах не з найлепшага боку.
Не маючы дачынення да бізнэсу роднага брата і да яго сувязяў, ён часам прыкрываўся яго імем і знаёмствамі, ладзячы розныя сумнеўныя мерапрыемствы.Напрыклад, у 2006 годзе ў Беларусі праваахоўнымі органамі была распачатая крымінальная справа, якая ледзь не каштавала ТАА
Як высветліў «Ежедневник», антыкарупцыйная аперацыя была праведзеная сіламі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй і спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС Беларусі. У панядзелак, 31 студзеня, прыблізна, а
Ужо на першым жа допыце затрыманы паказаў, што насамрэч усе пытанні са службовымі асобамі УСП будзе вырашаць не ён, а Віталь Тапузідзіс, які дзякуючы свайму брату мае выхады на патрэбных людзей.І вось праз дзве гадзіны супрацоўнікі Упраўлення пра барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй і падраздзялення «Алмаз» МУС надзяваюць наручнікі на брата вядомага бізнэсоўцна. Ён падазраецца ў тым, што падбухторваў кіраўніка ТАА «Дом Аугустин Лопес» даць хабар у 10 тысяч даляраў службовым асобам дзяржаўных органаў за спрыяльнае вырашэнне пытання па заключэнні дамовы арэнды на выгадных умовах у інтарэсах рэстарана. Наколькі рэальна Віталь Тапузідзіс мог вырашыць гэтае пытанне, пакуль сказаць складана. Але людзі, якія добра яго ведаюць, кажуць, што хутчэй за ўсё ён зноў скарыстаўся імем і сувязямі брата.





