Казахстан можа ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) у першай палове 2012 года, сказала міністр эканамічнага развіцця краіны Жанар Айтжанава.
«Усю працу будзем старацца завяршыць у гэтым годзе, для гэтага ёсць усе перадумовы. Думаю, што калі гэта (уступленне ў СГА) адбудзеццца ў першай палове 2012 года, нічога страшнага няма», — сказала яна журналістам.
Казахстан збіраўся ўступіць у СГА разам з Расіяй, якая пасля 17 гадоў перамоваў, заручыўшыся падтрымкай з боку ЗША і ЕС, заявіла аб магчымасці ўступлення ў арганізацыю ў гэтым годзе.
У канцы студзеня Казахстан завяршыў перамовы з Еўрасаюзам аб уступленні ў СГА і падпісаў дакумент аб завяршэнні двухбаковых перамоваў аб узроўні мытаў на імпарт тавараў.
«На сёння двухбаковыя перамовы па доступе на рынкі тавараў і паслуг завершаныя з 24 краінамі — удзельнікамі рабочай групы па ўступленні Казахстана ў СГА з падпісаннем адпаведных пратаколаў, у тым ліку ў 2010 годзе з Рэспублікай Эквадор і Рэспублікай
«Далейшыя пытанні ўступлення Казахстана ў СГА будуць скаардынаваныя з
Расія, Казахстан і Беларусь стварылі ў 2010 годзе Мытны саюз, а з студзеня 2012 г. хочуць запусціць Адзіную эканамічную прастору, якая прадугледжвае больш шчыльную інтэграцыю эканомік.





