\
Сёння, на сайце «Наша Ніва» быў змешчаны 50-тысячны артыкул.
Адлік вядзецца ад снежня 2005 г., калі на сайце запрацавала стужка навінаў -- да таго часу на сайт выстаўляўся толькі нумар газеты.
Ідэя ўвесці рэгулярную стужку навінаў належыць Андрэю Кузнечыку, які і быў першым вэб-рэдактарам сайта.
Ад 8 верасня 2006 года сайт nn.by перайшоў у самастойны штодзённы рэжым. Зараз на ім штодня з’яўляецца больш за 50 навінаў, паведамленняў, артыкулаў.
За пяць гадоў (з пачатку 2006 г.) колькасць чытачоў вырасла ў 150 разоў: у студзені-лютым сайт штодня наведвалі каля 100 чалавек,. а зараз сярэдняя наведвальнасць (з выходнымі), згодна з Акавітай, перавышае 15 тыс. унікальных наведнікаў удзень. Партал з'яўляецца самым папулярным беларускім сайтам на беларускай мове.
На наступны дзень пасля выбараў, 20 снежня 2010 г., сайт сабраў рэкорд – больш за 100 тыс. унікальных наведнікаў.
Колькасць чытацкіх каментароў цяпер перавышае 234 тыс. (адлік вядзецца ад 8 верасня 2006 г.)





