Паводле прэс-сакратара Міністэрства спорту і турызму Віталя Сямашкі зараз беларускія турфірмы не прадаюць пуцёўкі ў Егіпет у сувязі з народнымі хваляваннямі, што ахапілі краіну. У той жа час беларусы тэарэтычна могуць скарыстацца паслугамі замежных тураператараў.

Зараз у Егіпце знаходзіцца 1172 беларусы. Турфірмы вывозяць турыстаў па меры таго, як сканчаюцца іх туры. Пры жаданні беларусы могуць пакінуць Егіпет раней даты заканчэння іх тураў.

Міністэрства спорту і турызму рэкамендуе турыстам у мэтах іх жа бяспекі ўстрымацца ад паездак у Егіпет. Тым, хто цяпер знаходзіцца ў Егіпце, міністэрства раіць не пакідаць курортных зон і не ездзіць у буйныя гарады, у тым ліку Каір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?