Паступілі ў продаж білеты на матч 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і ПСЖ (Францыя).

Касы мінскага стадыёна «Дынама» адчыняцца сёння, 4 лютага, а 14-й, а барысаўскага гарадскога стадыёна і офіса «АБФФ-Падарожжа» — а 15-й. У наступныя дні касы будуць пачынаць працу з 10.00. Касы мінскага стадыёна «Дынама» будуць працаваць да 19.00, барысаўскага гарадскога стадыёна — да 18.00, паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Кошт квіткоў будзе залежаць ад катэгорыі. Квіткі першай катэгорыі (сектары — 1, 2, 13, 14, 28, 29) будуць каштаваць 30 тысяч рублёў, другі (3, 4, 12, 15, 26, 27) — 20 тысяч і трэцяй (05–11, 16 — 25) — 10 тысяч.

У касах мінскага стадыёна «Дынама» будуць прадавацца квіткі на наступныя сектары: 1 (ад 19-га шэрагу і вышэй), 7–27 (ад 12-га шэрагу і вышэй), 28–29 (ад 15-га шэрагу і вышэй). Квіткі на шэрагі 01–11 ўсіх сектараў не друкаваліся і ў рэалізацыю паступаць не будуць.

Матч БАТЭ — ПСЖ пройдзе на мінскім стадыёне «Дынама» 17 лютага (пачатак, а 20-й). Папярэдні прагноз надвор’я на гэты дзень -15 градусаў марозу.

Нагадаем, што такая тэмпература паветра была 2 снежня, калі БАТЭ прымаў кіеўскае «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?