Новы прыём у кадравай палітыцы Лукашэнкі.
Лукашэнка выбраў пенсіянера і чалавека з савецкім мэнэджарскім вопытам.
4 лютага Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне былога дырэктара
«Белнафтахім» — гэта самы дарагі бізнэс, які мае беларуская дзяржава.У яго ўваходзяць «Беларуськалій», нафтаперапрацоўчыя заводы, трубаправоды, «Азот», Гомельскі хімзавод, нафтаздбыўчая «Беларуснафта», заводы хімвалакна, «Белшына», «Лакафарба», «Шкловалакно» — агулам 60 прадпрыемстваў са 130 000 супрацоўнікаў. Усё тое, што хацелі б у Беларусі прыватызаваць расійскія кампаніі найперш.
І вось мэнэджарам гэтага гіганта прызначаны грамадзянін Расіі Ігар Жылін. Між тым Жылін пераехаў у Беларусь усяго год таму, у 2009 годзе. Тады ён узначаліў «Гродна Азот»— горадаўтваральнае прадпрыемства.
Было вельмі незвычайна тое, што на вялікае беларускае прадпрыемства запрасілі мэнэджара
Сяргей Антусевіч, кіраўнік незалежнага прафсаюза супрацоўнікаў «Гродна Азот», так ахарактарызаваў ў размове з «НН» новага кіраўніка прадпрыемства: «Я сустракаўся з ім.
Выглядае, як сапраўдны рыначнік.Адрозненні ад ранейшых кіраўнікоў каласальныя. Выражаецца гэтая розніца хаця б у тым, што раней ніхто з кіраўніцтва прадпрыемства не кантактаваў так шмат з прэсай».
Прызначэнне Жыліна на «Азот» было своеасаблівым эксперыментам беларускага кіраўніцтва.Фінансавы стан «Азота» быў кепскі. Жылін пайшоў на радыкальныя захады для яго паляпшэння.
Ігар Жылін нарадзіўся 18 студзеня 1941 г. у горадзе Арджанікідзэ (сёння — Уладзікаўказ, Паўночная Асеція). У 1965 г. скончыў Томскі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці «машыны і апараты хімічных вытворчасцяў», а ў 1978 годзе — Харкаўскі інжынерна эканамічны інстытут.
Ад 1965 году працаваў на розных пасадах на шэрагу прадпрыемстваў азотнай прамысловасці ва Украіне, Узбекістане, Расіі і Грузіі. З 2003 года працаваў тэхнічным кансультантам маскоўскай кампаніі «СреднеАзГаз», з 2006 года першым намеснікам генеральнага дырэктара АТ «Энэрджы Інвест» у грузінскім Руставі.
У 1990–1993 гадах Ігар Жылін быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі, намеснікам старшыні Камітэта ВС РФ па пытаннях эканамічнай рэформы і уласнасці, акурат у час чубайсаўскай прыватызацыі.
«Энэрджы Інвест», дзе Жылін працаваў перад «Азотам», належала грузінскаму бізнэсоўцу Гена Малазонію. У
Цікава, што
брат-блізнюк Алега Жыліна —віцэ-прэзідэнт Расійскага газавага таварыства, а раней працаваў начальнікам упраўлення перспектыўнага развіцця «Газпрома».
Шляхам такіх прызначэнняў лукашэнкаўцы спрабуюць трымаць сувязі з вялікім расійскім капіталам. Паказальна, што
выбар зроблены на карысць пенсіянера і чалавека з савецкім мэнэджарскім вопытам.





