Трое супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус на кватэры ў Гомелі ў старшыні Гомельскай абласной арганізацыі партыі «Справядлівы сьвет» Уладзімера Сякеркі.

Ператрус праходзіў у адсутнасьць гаспадара. У гэты час Уладзімер Сякерка знаходзіўся ў Рэчыцы на партыйным сходзе.

Ператрус праводзіўся ў сувязі з крымінальнай справай, зьвязанай з падзеямі 19 сьнежня ў Менску.

Паводле жонкі Тацяны, супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі кампутар. Яна таксама адзначыла, што спадар Уладзімер быў на допыце ў КДБ, а 19 сьнежня знаходзіўся на выбарчым участку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?