У выніку халоднага надвор’я і снегападу ў паўночных раёнах Мексікі тысячы дамоў апынуліся без электрычнасці і водазабеспячэння.
За апошнія дні ад холаду загінулі шэсць чалавек.
Тэмпература знізілася да -18 градусаў па Цэльсіі, што з’яўляецца паўвекавым рэкордам для гэтых раёнаў.
У выніку марозу былі спыненыя 17 электрастанцый, затым спынены шэраг заводаў і прадпрыемстваў, якія спажывалі больш за ўсё энергіі. Аднак у некаторых раёнах ўсё роўна цалкам адключана электрычнасць.
Ад холаду таксама пакутуюць многія раёны ў ЗША і Канадзе.





