Каля 70 тысяч чалавек удзельнічалі сёння ў цэнтры Белграду ў найбуйнейшым за апошнія гады мітынгу апазіцыі. Акцыя была арганізаваная Сербскай прагрэсіўнай партыяй.

Маніфестанты патрабавалі правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў, эфектыўнай барацьбы з карупцыяй і галечай.

Лідэр партыі Таміслаў Ніколіч заявіў, калі ўрад не пагодзіцца правесці выбары, ягоныя прыхільнікі ў красавіку пачнуць серыю масавых акцыяў пратэсту.

Празаходняя кіроўная кааліцыя абвінаваціла апазіцыю ў імкненні выкарыстаць эканамічныя праблемы ў палітычных мэтах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?