Народы свету павінны самі вырашаць, якой улады яны сабе жадаюць. З такой заявай выступіла сёння прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце на Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях бяспекі ў Мюнхене.

Захад можа «дапамагчы саспець любому народу», але не можа дыктаваць яму, якую сістэму ды якую ўладу ён павінен абіраць. «Гэта тычыцца і Егіпта, і Беларусі», — падсумавала кіраўніца Літвы.

Кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі Вольфганг Ішынгер падараваў ёй пры канцы сесіі вялікі букет кветак, «на знак удзячнасці за смелую прамову», — паведамляе агенцтва Delfi.

Дарэчы, запрашэнне на канферэнцыю міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву было адкліканае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?