Матч26-га тура англійскай прэм’ер-лігі паміж ліверпульскім «Эвертанам» і «Блэкпулам» скончыўся з лікам 5:3 на карысць ліверпульцаў.
Нагадаем, што ў «Блэкпул» на правах арэнды перайшоў з расійскага «Зеніта» форвард зборнай Беларусі Сяргей Карніленка.
Але беларус сёння ў матчы ўдзелу не браў, як і не было яго ў заяўцы на гульню. Раней Сяргей казаў, што яму спатрэбіцца тры тыдні, каб адаптавацца да рэалій новага клуба.
Затое сёння на поле выйшлі падпісаныя 31 студзеня Джэймс Біці і Джэйсан Панчан. Прычым Панчан нават забіў гол.
Шмат мячоў не дзіва для сённяшніх матчаў англійскай прэм’
У нядзелю «Бірмінгем» А. Глеба згуляе ва ўсходнім Лондане з «Уэст Хэмам».





