photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 12 лютага, у многіх раёнах краіны чакаецца мяцеліца, ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 1°С па поўдні да мінус 12°С па поўначы, у Віцебскай вобласці месцамі да мінус 16°С.

У наступныя двое сутак чакаецца пахмурна з праясненнямі. 13 лютага месцамі кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 5–10 м/с, ноччу па Гомельскай вобласці ў асобных раёнах парывы да 15–18 м/с. Чакаецца рэзкае пахаладанне. Тэмпература паветра ноччу мінус 13–20°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 24°С, днём мінус 10–17°С; па паўднёвым захадзе ноччу мінус 7–12°С, днём мінус 4–9°С.

14 лютага па ўсходняй палове краіны месцамі кароткачасовы снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, шэрань. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 15–22°С, пры праясненнях да мінус 24°С, днём мінус 10–17°С; па паўднёвым захадзе ноччу мінус 10–14°С, днём мінус 6–9°С.

У Мінску ў суботу, 12 лютага, пахмурна. Часам снег, мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночны 5–10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с, днём парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу і раніцай мінус 3–5°С, на працягу дня паніжэнне тэмпературы да мінус 8–10°С.

У нядзелю, 13 лютага, у сталіцы пахмурна з праясненнямі. Магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 5–10 м/с. Рэзка пахаладае. Тэмпература паветра ноччу мінус 15–17°С, днём мінус 11–13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?