Еўрасаюз прыступіў да перагляду спісу неўязных прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Па словах ініцыятара гэтага перагляду еўрадэпутата Марка Мігальскага, спіс павінен быць дапоўнены многімі іншымі прозвішчамі:

– Я перакананы, што гэты спіс трэба пашырыць на многія-многія новыя асобы, якія падтрымліваюць рэпрэсіўную палітыку ў Беларусі. Думаю, што трэба ў спіс уключыць дэканаў ды рэктараў вучэльняў, у якіх пасля 19 снежня, або пры іншых нагода, адлічылі студэнтаў. Мне вядома, што былі таксама выпадкі геройскіх паводзін і гэтыя выпадкі заслугоўваюць узнагароды. Аднак тыя, хто рэпрэсуюць насельніцтва Беларусі, яе моладзь павінны апынуцца ў гэтым спісе ды страціць магчымасць катацца на лыжах у еўрапейскіх курортах.

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі з’яўляецца суаўтарам яшчэ адной ініцыятывы: збору кампутараў альбо сродкаў на куплю кампутараў для Праваабарончага цэнтра «Вясна» і для іншых рэпрэсаваных у Беларусі недзяржаўных арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?