Амерыканскі актор Джордж Клуні адхіліў магчымасць таго, што стане палітыкам і будзе ўдзельнічаць у выбарах.

«Я жыў так, як палітыку жыць не варта, — заявіў Клуні ў інтэрв’ю Newsweek. — У мяне было занадта бязладнае асабістае жыццё, і я занадта часта ўжываў наркотыкі».

Дзейнасць актора ў якасці актывіста па абароне правоў чалавека ў Судане, як мяркуе выданне, у прынцыпе, магла б стаць добрым стартам для Клуні як палітыка. Вядома, што ён падтрымлівае Дэмакратычную партыю ЗША. У адным з наступных фільмаў ён грае кандыдата ў прэзідэнты. Шматлікія амерыканскія акторы, такія, напрыклад, як Рональд Рэйган і Арнольд Шварцэнэгер, у выніку рабіліся палітыкамі.

Клуні заявіў у інтэрв’ю, што калі б ён і вёў выбарчую кампанію, то адразу прызнаўся б у сваіх грахах выбаршчыкам. «Толькі пасля гэтага я б пачаў казаць пра надзённыя праблемы, якія стаяць перад нашым грамадствам», — адзначыў актор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?