Беларусаў апаноўвае цукровая ліхаманка. Пасля чарговага паведамлення пра павышэнне рознічнай цаны на цукар у крамах пусцеюць паліцы. Падаражанне цукру робіцца тэмай для гарачых размоваў у грамадскім транспарце.

 Чуткі пра падаражанне цукру выклікалі невялікую цукровую паніку ў Гомелі ў снежні 2010 г. Фота studyja.org

Чуткі пра падаражанне цукру выклікалі невялікую цукровую паніку ў Гомелі ў снежні 2010 г. Фота studyja.org

Мэнэджар аднаго з цукровых камбінатаў Беларусі на ўмовах ананімнасці патлумачыў «НН», чаму наш цукар двойчы падаражэў ад пачатку года і калі чакаць наступнага росту цэнаў.

Трошкі больш за палову ўсяго цукру айчынныя камбінаты вырабляюць з імпартнай сыравіны, якую Беларусь набывае праз Нью-Ёркскую біржу. За апошні год цэны на трыснёг рэзка выраслі — калі ў снежні тона сырцу каштавала прыблізна $680, то ў студзеньскіх кантрактах з’явіліся лічбы ў $750-800.

Усяго разам з перавозкай, мытамі і перапрацоўкай сабекошт тоны цукру для камбінатаў складае каля $1000-1100, а ад продажаў на ўнутраным рынку яна атрымліваюць на сёння каля $620.
Дзякуючы росту цэнаў, цукровым камбінатам удалося скараціць гэты разрыў, але ён па-ранейшаму застаецца істотным. Захоўваць рэнтабельнасць дазваляе праца на замежны рынак.

Цэны на трыснёг выраслі па ўсім свеце. Прычына — паводкі ў Індыі і Пакістане і суша ў Бразіліі і Расіі летась, а таксама сёлетнія залевы ў Аўстраліі, якая пастаўляе 1/3 сусветнага аб'ёму цукровай сыравіны. Такім чынам, асноўная прычына росту цэнаў на цукар у Беларусі — эканамічная.

Хоць без палітычнага складніку не абышлося: у снежні мінулага году камбінатам загадалі трымаць цэны да студзеня — выбары ж у краіне!

Затое зарабіў на простых спажыўцах гандаль. Калі стала вядома пра другое падаражанне, дзяржаўныя крамы затарылі цукрам склады, але на прылаўкі ён трапіў ужо па новай цане.

Чаго чакаць ад цэнаў на цукар у бліжэйшы час? Эксперт мяркуе што да чэрвеня цукар больш не падаражэе. Далей усё будзе залежыць ад новага ўраджаю трыснягу. А таксама ад цэнаў на энерганосьбіты, што пастаўляюцца з Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?